Выстава «Два абліччы. Адна вера. Адна зямля» адкрылася ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Экспазіцыя прысвечана дзвюм гістарычным асобам у гісторыі Магілёўскай зямлі – праваслаўнаму Георгію Каніскаму і каталіцкаму арцыбіскупу Станіславу Богуш-Сестранцэвічу. На выставе прадстаўлена больш за 200 прадметаў з фондаў краязнаўчага музея: абразы, прадметы царкоўнага начыння, адзенні святароў.
На прэзентацыі прысутнічаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, прадстаўнікі дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, краязнаўцы, гісторыкі, навучэнцы, моладзь. Дадзены выставачны праект - гэта спроба ўзнавіць музейнымі сродкамі падзеі рэлігійнага жыцця нашага горада канца XVIII пачатку XIX стагоддзяў, калі «прамяні хрысціянства» сышліся над Магілёвам.
Запрашаем наведаць усіх жадаючых выставачны праект.