Аўдыёдэскрыпцыя

   Ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р. Раманава» для невідушчых і са слабым зрокам наведвальнікаў прапануюцца паслугі аўдыягіда з адаптаванымі тэкстамі экскурсій (аўдыёдэскрыпцыя), якія знаходзяцца на касе. Пункты доступу інфармацыі ў экспазіцыях абазначаны адпаведнымі значкамі (для суправаджаючых асоб). Карыстальнікі з абмежаванымі магчымасцямі могуць таксама азнаёміцца з экспазіцыямі музея, прачытаўшы тэксты экскурсій выкананых шрыфтам Брайля.