У перыяд з 5 па 9 верасня 2022 года праводзіцца мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму». Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх ухіленню.
Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з`яўляюцца: прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе; адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы.
Зацверджаны план па правядзенні з 5 па 9 верасня 2022 г. мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму».
На гэтым «тыдні» пастаўлена мэта - ніводнага траўміраванага.