У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. Е.Р.Раманава прыступілі да мантажу выставачнага праекта з фондаў музея пад назвай «Два лікі. Дзве веры. Адна зямля». Праект дае ўяўленне аб дзейнасці вядомых гістарычных асоб: праваслаўнага арцыбіскупа Георгія Каніскага і каталіцкага арцыбіскупа Станіслава Богуша - Сестранцэвіча.