Забаўляльна - гульнявая выстава «Маша і Мядзведзь»

   У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. Раманава пл. Славы, 1. г. Магілёва.
   З 8 снежня па 30 студзеня, праходзіць забаўляльна - гульнявая выстава «Маша і Мядзведзь». Час працы: з 10:00 да 18:00. Кошт квітка: дзіцячы - 4р.00к., дарослы - 5р.00к. ВАЖНА! Каса музея зачыняецца за 30 хвілін да заканчэння працы музея.Пападаючы ў гэтае царства велізарных мульцяшных лялек - козел-катапульта, свіней у дзіцячай калясцы, воўк-гольф, тыгр - паглынальнік шароў (усяго дзесяць персанажаў), кожны наведвальнік зможа прымерыць на сябе гарэзны вобраз Машы.
   А таксама канструктар «Волат» і вялікі двухпакаёвы домік мядзведзя.
   Жадаеце праверыць сваю трапнасць? Пагуляйце ў гольф, заганяючы шарыкі ў пашчу ваўка. Гэта так займальна! Або пакідайце мячыкі з рагаткі-катапульты, замацаванай на рагах казла, а яшчэ лепш - бітай адпраўце іх у кошык, гэтакая імітацыя вядомай лапты. А для самых маленькіх наведвальнікаў - падлогавая мазаіка, якая так і называецца "Маша і Мядзведзь". Збіраючы па форме і колеры пазлы ў карцінку з выявай вядомых герояў, дзеткі развіваюць такім чынам маторыку рук, мысленне. Словам, занятак знойдзецца кожнаму, інтэрактыўная выстава разлічана для сямейнага адпачынку.