Выстава «Школьные годы чудесные»

   Ка Дню ведаў у музеі этнаграфіі пачынае працу выстава «Школьные годы чудесные». Даўно за плячыма хваляванні аб кантрольнай рабоце, скрозь туман усплываюць у памяці ўспаміны аб першым ўроку або апошнім званку, і сёння ўсё часцей у мітусні сучаснага жыцця гэтыя вобразы навяваюць цёплыя пачуцці настальгіі. Акунуцца ў свет савецкага школьнага дзяцінства мы і прапануем нашым наведвальнікам. Выстава будзе праходзіць з 27 жніўня па 30 верасня па адрасе: вул. Першамайская, 8.  Чакаем, прыходзьце да нас.