2 кастрычніка ў рамках правядзення ў Магілёве Міжнароднага пленэрна-выставачнага руху ў музеі этнаграфіі адкрылася выстава «Руская Атлантыда–2023». На выставе экспануюцца карціны расійскіх і замежных жывапісцаў з фонду Санкт-Пецярбургскага Цэнтра гуманітарных праграм. Асноўнымі аб`ектамі мастацкіх палотнаў з`яўляюцца праваслаўныя манастыры, прырода рускай правінцыі, храмавая і гарадская архітэктура. Аўтарам праекта з`яўляецца Васільеў Віталь Васільевіч, Заслужаны дзеяч культуры РФ.