Выстава «Плеценыя фантазіі»

На выставе «Плеценыя фантазіі» прадстаўлены рэчы з фондавых калекцый Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея. Гэта вырабы з саломы, лазы і бісеру сярэдзіны XX - пачатку XXI стагоддзя ўтылітарнага і дэкаратыўнага характару. Выстава будзе працаваць да канца жніўня.