Выстава музея этнаграфіі «СЯМНАЦЦАЦЬ МІКОЛАК АД МАГІЛЁВА ДА ГОРАК»

   Выстава музея этнаграфіі, якая месціцца ў малым выставачным зале, атрымала назву «СЯМНАЦЦАЦЬ МІКОЛАК АД МАГІЛЁВА ДА ГОРАК». На Русі святы Мікалай быў адным з самых найбольш ушанаваных святых. Так, толькі ў адной Маскве яму былі прысвечаны 47 цэркваў. Не менш папулярным ён быў і ў Беларусі, на Магілёўшчыне. У кожным доме быў абраз свяціцеля Мікалая. У нас гаварылі: “Няма ікон без Мікол”. Святы Мікалай  адзначаўся двойчы за год – “Мікола вясновы” - 9 (22) мая і “Мікола зімовы” - 6 (19) снежня.
   Ва усім свеце ў дзень Міколы зімовага дзеці атрымлівалі падарункі ад Святога Мікалая, якія ім клалі пад падушку. Гэта былі яблыкі, арэхі, пячэнне, пранікі, ледзяшы. Так паступова Святы Мікалай стаў правобразам сучаснага Дзеда Мароза.