Выстава «Маме букет з самых пяшчотных пачуццяў»

   Няма пяшчотней слова, чым «маці», на якой мове яно б не прагучала. У сярэдзіне кастрычніка мы святкуем Дзень маці. Музей этнаграфіі з вялікім задавальненнем далучаецца да усіх віншаванняў у гэты дзень і дорыць кожнай матулі самыя яркія фарбы жывапісных работ нашай новай выставы. Мы ўпэўнены, што нашы букеты нікога не пакінуць абыякавымі. Запрашаем да нас на выставу «Маме букет з самых пяшчотных пачуццяў». Чакаем вас па адрасу: вул. Першамайская,8, мы працуем з 10.00 да 18.00, каса да 17.30, выхадны дзень серада і чацвер.