Выстава «Яшчэ той Новы год!»

   Старыя ёлачныя цацкі… Яны цэлы год томяцца ў скрынях, і мы забываемся пра іх у паўсядзённай мітусні. І толькі ў самыя змрочныя зімовыя дні, калі душы хочацца святла і свята, мы ўзгадваем аб іх цудадзейным ззянні.
   З 7 снежня ў музеі этнаграфіі пачынае працу выстава «Яшчэ той Новы год!». Нашы наведвальнікі змогуць акунуцца ў цудоўны мір старой навагодняй цацкі. Выстава будзе працаваць да 17 студзеня. Усіх жадаючых  мы будзем чакаць да нас у госці кожны дзень з 10.00 да 17.30, выхадны дзень серада і чацвер.