Выстава «Яркі свет дзіцячай творчасці»

   У першы дзень лета, 1 чэрвеня, у многіх краінах свету адзначаюць важнае свята - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Ён праводзіцца з мэтай прыцягнуць увагу дарослых да захавання правоў дзяцей на свабоду меркавання, адукацыі, абароны ад гвалту і права на жыццё. Пра гэта гаворыцца ў Дэкларацыі правоў дзіцяці, прынятай ААН у 1959 годзе.
   Напярэдадні гэтага дня, 28 мая ў музеі этнаграфіі адкрылася выстава дзіцячых работ навучэнцаў школ мастацтваў горада Магілёва.