Выстава «Хто ў лялькі не гуляе, той і шчасця не ведае»

   7 лютага 2022 г. у музеі этнаграфіі пачала працаваць выстава з вельмі прывабнай назвай «Хто ў лялькі не гуляе, той і шчасця не ведае». Экспанаты на ёй не проста цацкі, а прадмет калекцыявання. На выставе прадстаўлена амаль 100 лялек, створаных прафесійнымі мастакамі для задавальнення тонкіх патрэб чалавечай душы.