Выстава аўтарскага касцюма «Спадчына Залатога стагоддзя»

   17 студзеня 2019 г. у музеі этнаграфіі (вул. Першамайская, 8) адкрылася выстава аўтарскага касцюма квілт-клуба «Валошкі» г. Мінска «Спадчына Залатога стагоддзя», выстава дапоўнена плоскасцевымі тэкстыльнымі карцінамі праекта «Пояса - натхненне і мара», а таксама мастацкімі працамі члена Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Суворава.