Выстава «Аляксандр Вышка. Lightvolume»

   З 26 лістапада 2021 г. па 31 студзеня 2022 г. у музеі этнаграфіі будзе працаваць выстава «Аляксандр Вышка. Lightvolume».
   Выстава прапануе наведвальніку новы напрамак у сучасным мастацтве, пра які сам аўтар гаворыць: «Света-дынамічны жывапіс – эмацыянальная эклектыка, якая прапануе мысліць». Нашы наведвальнікі змогуць не толькі пабачыць экспанаты, якія змяняюць свой воблік у залежнасці ад асвятлення,  але і паспрабаваць свае здольнасці ў маляванні святлом».