У музеі пачынае сваю працу інтэрактыўны выставачны праект з экскурсійна-гульнявой праграмай «Магілёўшчына - край фабрычны, завадскі, прамысловы», які прадугледжвае наведванне і экскурсійнае абслугоўванне для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага ўзросту выставы прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў вобласці, інтэрактыўныя гульнявыя зоны, прагляд відэаролікаў.
Праект пачынае сваю працу з 20 кастрычніка 2023 года.