З 27.11.2019 года па 2.12.2019 года адбываецца мерапрыемства пад назвай «Дні музея»
29 лістапада 2019

   Ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава» з 27.11.2019 года па 2.12.2019 года адбываецца мерапрыемства пад назвай «Дні музея» для студэнтаў кафедры гісторыі ўстановы адукацыі «Беларуска-расійскі ўніверсітэт». На працягу тыдня студэнты наведваюць музей і прымаюць удзел у наступных тэматычных экскурсіях: Вайна 1812 года. «Навальніца дванаццатага года», Дзекабрысты і Беларусь. «Пакуль сэрца для гонару жывыя». Арганізатарам мерапрыемства з`яўляецца вядучы навуковы супрацоўнік музея Марына Анатольеўна Тарасава.