XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ», адбудзецца з 12 па 17 ліпеня 2023 года ў горадзе Віцебску, Рэспубліка Беларусь.
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» накіраваны на выяўленне і падтрымку творча адораных дзяцей і таленавітай моладзі, развіццё іх здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязей, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі. Сайт фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» - https://fest-sbv.gck.by.