Выставы «Злататканая адзнака годнасці»
27 кастрычніка 2015

   23 кастрычніка 2015 г. у  Магілёўскім  абласным  краязнаўчым  музеі  імя  Е. Р. Раманава адбудзецца адкрыццё выставы  «Злататканая  адзнака  годнасці».  У жыхароў нашага горада ўпершыню з`явіцца магчымасць убачыць унікальныя  прадметы ткацтва XVIII-XIX стст. з прыватнай  калекцыі - кунтушовыя паясы і фрагменты дэкаратыўных тканін,  вырабленыя  на мануфактурах Рэчы Паспалітай, Францыі і Расійскай імперыі.
   Паясы ў XVII–XVIII стагоддзях  былі  абавязковым элементам мужчынскага  параднага  касцюма  шляхты  Рэчы Паспалітай.  Павязаныя паверх кунтуша,  яны  не  толькі  дапаўнялі  і аздаблялі  касцюм,  але і лічыліся сімвалам  годнасці, высакароднага  старажытнага  паходжання, высокага сацыяльнага становішча і дабрабыту свайго ўладальніка.
   Пасля таго як на працягу  XVIII – пачатку  XIX стагоддзяў вытворчасць кунтушовых паясоў была наладжана ў Рэчы Паспалітай,  самай  славутай мануфактурай стала Слуцкая.  Яе  вырабы  задалі  высокі  ўзровень мастацкага майстэрства,  успрымаліся  як эталон.  Назва «Слуцкі пояс» ужо ў XIX ст. стала намінальнай.  Пояс, выраблены менавіта ў Слуцку, можна будзе  ўбачыць на выставе.
Сярод пятнаццаці эксклюзіўных экспанатаў  выставы - кунтуш і жупан, неад`емныя часткі легендарнага «сармацкага» стылю беларускай шляхты.
   Экспазіцыю дапоўняць  работы  вядомага  беларускага  графіка Уладзіміра Басалыгі з фондаў Магілёўскага  абласнога  мастацкага музея імя П. В. Масленікава.  Выстава  зацікавіць шырокае  кола  наведвальнікаў – ад школьнікаў да прафесійных  гісторыкаў.  Запрашаем  усіх  жадаючых дакрануцца  да гісторыі  і культуры «Залатога веку» Рэчы Паспалітай!
   Выстава будзе  працаваць  да 24 студзеня 2016 г.

001

002

003

004