Выстава «Узнагароды краін свету»
15 красавіка 2016

   14 красавіка 2016 года музей этнаграфіі запрашае на выставу «Узнагароды краін свету» з фондаў Тракайскага гістарычнага музея, якая арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
   Тракайскі гістарычны музей існуе ўжо 77 гадоў. За гэты час сабраныя значныя калекцыі, якія адлюстроўваюць развіццё дзяржаўнасці Літвы і гісторыю Тракая. У калекцыі фалерыстыкі, якая налічвае звыш 25 тысяч адзінак, побач з дзяржаўнымі ўзнагародамі Літвы захоўваюцца разнастайныя ўзнагароды краін свету. Для выстаўкі «Узнагароды краін свету» выбраныя больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Большую частку – 31 экспанат – складаюць старыя і новыя ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.
   На выстаўцы будуць таксама прадстаўлены прадметы калекцыі фалерыстыкі з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава.
   Выстаўка «Узнагароды краін свету» рэалізуецца ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава і Тракайскага гістарычнага музея, пазней яна будзе экспанавацца у музеі-сядзібе М.К. Агінскага ў в. Залессе, у музеях Віцебска, Гомеля, Гродна. Партнерам выстаўкі выступіла кампанія «Белдзяржстрах».
   У 2016 годзе, які аб`яўлены Годам культуры, гэты яскравы выставачны праект, які аб’яднае музеі Літвы і Беларусі, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню добрасуседскіх стасункаў паміж краінамі ў галіне гісторыі і культуры.
   Выстава працуе з 14  красавіка па 23 мая  2016 года у музее этнаграфіі па адрасе вул. Першамайская, 8.

001

002

003

004