Выстава «Свет Тортаў»
15 студзеня 2016

   Дарагія сябры! 15 студзеня 2016 г. у 16.30 г. у выставачнай зале краязнаўчага музея пачала працу выстава «Свет Тортаў». На ёй прадстаўлены муляжы кандытарскіх вырабаў з масцікі. Будзем рады Вас бачыць!
   Выстава «Свет Тортаў» запрашае дарослых і дзяцей наведаць незвычайную экспазіцыю смачных шэдэўраў. Невыказнае захапленне, бязмежная асалода, сапраўднае задавальненне чакае Вас на выставе!
Мы з радасцю пакажам усім жадаючым усю прыгажосць нашай экспазіцыі: сустракае наведвальнікаў жывая рыбка Аліса, якая ахоўвае нашы экспанаты, велізарны торт вышыней больш двух метраў здаволіць смагу Гулівера, а торт-гадзіны падкажа вам, колькі вы правялі часу на выставе. Заінтрыгаваныя...? А  гэта толькі пачатак!
   У праграме нашай выставы: майстар-класы па вырабу тортаў з масцікі - кожны жадаючы можа паспрабаваць сябе ў ролі кандытара (гатовыя торцікі наведвальнікі забіраюць з сабой). Выдатныя салодкія ўспаміны... ММмМмм, сувенірная прадукцыя: смачныя і салодкія падарункі. А таксама...
   Выстава цікавая як дзецям, так і дарослым. Пастаянна дадаюцца новыя экспанаты.
   Кошт білетаў:
    - Дарослы: 30 000 руб.
    - Дзіцячы: 20 000 руб.
    - Групавое наведванне: 15 000 руб.
    - Студэнты, пенсіянеры: 25 000 руб.
   Майстар-клас аплачваецца асобна.

001

002

003

004

005

006

007

008