Выстава «Іскры легенд» у музеі этнаграфіі
24 сакавіка 2016

   Феадосія Іванова нарадзілася і вырасла ў Якуціі. Велічная прыгажосць прыроды і міфапаэтычныя традыцыі паўночных народаў сфармавалі аснову і стылістыку яе мастацкай творчасці.
   Яе творчасць шматпланава і разнастайна: пейзажны жывапіс, сюжэтныя карціны, арнаментальныя кампазіцыі, графіка, дэкаратыўна - прыкладное мастацтва (батык, аўтарскія ўпрыгожванні), ілюстрацыі, дызайн. Мастачка працуе ў розных тэхніках, самыя любімыя - акварэль і алейная пастэль.
   Творчасць Феадосіі працягвае традыцыі рускага касмізму ў жывапісу. Яе карціны адлюстроўваюць вопыт ўнутранага бачання, падарожжа ў мірах мастацкага ўяўлення. Тэмы карцін адсылаюць гледача не толькі да мінулага Зямлі, яе міфалагічнай гісторыі, але і на прасторы Сусвету. У іх выразна захаваная маляўнічая сімволіка сусветнай міфалогіі, перш за ўсё, тонка успрынятыя вобразы якуцкіх эпічных традыцый, прасвятленні ў касмічныя таямніцы зямной і надземнай прыроды, а таксама скарбы духоўнага космасу чалавека.
   Карціны мастачкі вельмі музыкальныя ў рытмічных перапляценнях сюжэтных ліній і арнаментаў, у перазвонах чыстых тонаў і празрыстых адценняў. Яны аб`яднаны ў серыі: «Легенды», «Сузор`я», «Падарожжа ўнутры», «Захавальнікі», «Сны шчасця», «Птушка - Каханне», «Нараджэнне арнаменту», «Паўночны шлях», «Хрусталь зямлі Алонхо, «Вечныя белыя ночы», «Краявіды Якуціі» і многія іншыя.
   Феадосія - неаднаразовы ўдзельнік персанальных і калектыўных выстаў мастакоў - касмістаў у Маскве і ў іншых гарадах Расіі, перш за ўсё, Заходняй Сібіры і Якуціі. Усяго з 2001 года адбылося каля 20 персанальных выстаў мастачкі. У 2015 г. яе выстава прайшла ў г. Файлі ( Вялікабрытанія).
   З 2005 года Феадосія з`яўляецца членам Міжнароднага Мастацкага фонду.
   Выстава «Іскры легенд» дае магчымасць жыхарам Беларусі адкрыць дзіўны свет мастачкі, зіхатлівыя гармоніяй фарбаў, высокіх перажыванняў, мудрых думак і глыбокіх знакаў.

001

002

003

004