Выстава «Рэпартаж праз паўстагоддзя»
04 лютага 2021

   У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя. Е.Р. Раманава адкрылася выстава ранніх работ А.Ф. Талкачова «Рэпартаж праз паўстагоддзя». На ёй прадстаўлены 46 аўтарскіх фотаздымкаў, выкананых з негатываў 1967-1968 гг. Усе яны ўяўляюць сабой яго асабістыя «фотовоспоминания» пра службу ў шэрагах ВДВ. Тэматыка здымкаў: партрэты аўтара і яго таварышаў па службе, віды г. Пскова, армейскі побыт і асобныя моманты вайсковай службы.
   Анатоль Талкачоў - адзін з яркіх прадстаўнікоў магілёўскай фоташколы, шырока вядомы сваімі працамі ў Беларусі і за яе межамі. У 1997 г. атрымаў званне «Аrtist FIAP» міжнароднай федэрацыі фотамастацтва, сябра беларускага грамадскага аб`яднання «Фотамастацтва» і беларускага «Клуба Мастацкай фатаграфіі», старшыня Народнага фотаклуба «Вясёлка».
   Выстава экспануецца ў праекце «Лесвіца» да 28 лютага. Сустрэча з аўтарам адбудзецца 20 лютага ў рамках музейнага лекторыя «Краязнаўчая Гасцёўня».

Толкачев афиша