Выстава «Музычная ретратрансляция»
01 лістапада 2019

   У музеі этнаграфіі адкрываецца выстава «Музычная ретратрансляция», прысвечаная правядзенню ў Магілёве музычнага фестывалю «Залаты шлягер». Тут вы можаце ўбачыць першыя грамафоны, патэфоны, радыёлы, паслухаць музыку старых грамкружэлак.
   Прагрэс рухаецца вельмі хуткімі тэмпамі. І тое, што ў пачатку XX ст. здавалася абсалютна фантастычным, у канцы XX ст. стала штодзённай рэальнасцю, а ў пачатку XXI ст. маральна састарэла. Такіх праяў цывілізацыі вялікае мноства: тэлефон, тэлебачанне, удасканаленне бытавых прыбораў і бытавой тэхнікі, радыё і электроннай апаратуры.
   Асобнай старонкай жыцця людзей ва ўсе часы з`яўляецца іх захапленне музыкай і песняй. З моманту ўзнікнення магчымасці наблізіць чароўны свет музыкі і весьці яго ў свой дом, не згасае захопленасць людзей апаратамі, якія дазваляюць гэта рабіць. Гэта першыя грамафоны, патэфоны, радыёпрыёмнікі, радыёлы, транзістары, тэлевізары, магнітафоны, музычныя цэнтры.
   У сувязі з правядзеннем у горадзе Магілёве музычнага фестывалю «Залаты Шлягер», які праводзіцца з нязменным поспехам з 1995 года, і які арыентаваны на музыку мінулых часоў, бачыцца актуальным паказаць на выставе, прымеркаванай да адкрыцця фестывалю 2019 г., менавіта гэты пласт культуры XX ст. Рэдка прадстаўляемыя ў музейных экспазіцыях, гэтыя артэфакты несумненна выклічуць жывую цікавасць у наведвальніка выставы.
   Акрамя прадметнага шэрагу, прадстаўленага экспанатамі радыёапаратуры, якая прайгравае музыку апаратуры, патэфон і грампласцінкі перыяду з пачатку па канец XX стагоддзя, на выставе прадстаўлены фотапартрэты спевакоў і артыстаў, якія ўвасабляюць сёння цэлыя гістарычныя перыяды жыцця нашай дзяржавы ў суправаджэнні тэкстаў самых папулярных песень, - сапраўдных шлягераў, - выконваемых імі. Акрамя таго экспазіцыя выставы дапоўнена матэрыяламі аб вядомых кампазітарах, нашых земляках - Эдуардзе Калманоўскім і Мікалаі Чуркіне; а таксама матэрыяламі, якія прадстаўляюць першыя фэсты «Залатога Шлягера» у Магілёве, якія дадуць магчымасць ўдала дапоўніць прадстаўленні аб гэтай дзіўнай старонцы гісторыі нашага горада і нашай краіны.

001

002