Выстава «Моладзь выбірае...»
02 кастрычніка 2015

   1 кастрычніка ў 16.00 г. у  музеі  этнаграфіі  працуе  выстава «Моладзь выбірае...», на якой прадстаўлены дыпломныя праекты навучэнцаў мастацкага аддзялення спецыяльнасці «Дызайн» установы адукацыі «Магілёўскі
дзяржаўны каледж мастацтваў».
   Што хвалюе  моладзь сення? Якія праблемы  стаяць на парадку дня  для маладых? На гэтыя пытанні і адказвае дадзены праект-выстава «Моладзь выбірае...». У форме сацыяльнага плаката або мовай рэкламнай графікі – маладыя мастакі-дызайнеры кажуць аб неабходнасці захавання традыцый і гістарычнай памяці, маральных  каштоўнасцях, здаровым ладзе жыцця, аб праблемах  сям`і,  аб экалогіі  і ахове  навакольнага  асяроддзя,  аб рэалізацыі  грамадскага і творчага патэнцыялу моладзі.

001

002

003

004