Выстава “Канстанцін Сіманаў. Дарогі жыцця”
08 снежня 2015

   28 лістапада 2015 г. у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава адкрылася фотавыстава “Канстанцін Сіманаў. Дарогі жыцця” з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння савецкага пісьменніка. Выстава ўключае 44 фатаздымкі, якія адлюстроўваюць яго жыццёвы, ваенны і творчы шлях. Работы прадстаўлены тэматычнымі блокамі: “К. Сіманаў на дарогах Вялікай Айчыннай”, “Сям’я пісьменніка”, “Сустрэчы з вядомымі людзьмі”, “Сіманаў і Магілёў”. Выстава будзе працаваць да мая 2016 г.

1

2

3

4