Выстава фотамастака Яўгена Бажкова
04 лістапада 2020

   2 лістапада 2020 г. у музеі этнаграфіі адбылося адкрыццё выставы фотамастака Яўгена Бажкова. Гэта першая персанальная выстава маладога фатографа.  У музеі прадстаўлены працы розных жанраў. Вельмі цікавыя фотасэты з незвычайнымі рэквізітамі і маскамі. Такі прыём дазваляе аўтару ствараць непаўторныя алегарычныя вобразы. Уражваюць пейзажныя здымкі, на якіх мастаку ўдалось перадаць розныя прыродныя станы: туман, дождж, усход і заход сонца, ноч. 

АФИША