Выстава «Цуд, які побач»
09 ліпеня 2015

Паважаныя наведвальнікі музея этнаграфіі! 9 ліпеня у 16.00 ч. адбудзецца адкрыццё  выставы «Цуд, які побач». На ёй будуць прадстаўлены працы магілёўскіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Каліны  Алены і Каліна Юрыя, выкананыя ў тэхніцы габелен, батык, бісерапляценне, бяроста і інш.