Выстава «Белае золата Белай Русі»
06 мая 2014

001 Выстава «Белае золата Белай Русі» дае магчымасць пазнаёміцца з вырабамі майстроў Добрушскага фарфоравага завода, адзінага ў Беларусі вытворцы фарфоравага посуду, палюбавацца яго творамі, ацаніць непаўторны стыль і дызайн. Багацце і разнастайнасць фарфору на выставе Добрушскага фарфоравага завода ўражвае: і формамі - ад стрыманай класічнай, у якой выканана большасць сервізаў, прадстаўленых на выставе, - да сучасных формаў - чайны сервіз з назвай «Фрэгат» па малюнку мастака Гагалушка «9 вал»; сервіз «Мадэрн» з малюнкам «Падвескі каралевы». 002 Незвычайныя, а таму і цікавыя ў дызайне сваіх формаў чайныя наборы (паднос, імбрычак, чайныя пары) з назвай «Кадэт» і малюнкамі «Арабеск», «Чараўніца», «Мары» і «Родныя мясціны». Фарфоравы посуд дзівіць разнастайнасцю кветкавых матываў. На выставе наогул шмат кветак: на фарфоры і на акварэлях мастака Гумена Ф.Ф., працы якога нам ласкава прадаставілі супрацоўнікі мастацкага музея ім. П.В. Масленікава. Яны вельмі гарманічна дапоўнілі фарфор, і усё разам глядзіцца ярка, сакавіта і жыццярадасна. Акварэлі вельмі блізкая роспісу на фарфоры, а кветкі заўсёды натхнялі мастакоў для арнаментаў. 003 Галоўныя экспанаты на выставе - чайныя сервізы і гарбатныя пары - фарфор, звязаны з чаяваннем, дзействам аб`ядноўвае людзей за адным сталом, сагравае душу і сэрца. Круглы стол пад абажурам, на ім чайны сервіз і самавар з фаянса - «намек» на інтэр`ер - нагадае пра тое, што аднойчы можна спыніцца ў нашай паспешлівасці жыцця, сабрацца дзе-небудзь і...проста ўсім разам пасядзець за гарбатай. А фарфоравы посуд надасць асаблівы шарм і ўрачысты выгляд не толькі любому святочнаму мерапрыемству, але і такой хатняй утульнай трапезе. І, вядома ж, творчы, з цікавым дызайнам і роспісам фарфор упрыгожыць і ўзбагаціць калекцыі фарфору любога музея. Выстава працуе серада-нядзеля 9.30-17.30 Кошт квітка 7.500 - дарослы, 3.800 - дзіцячы білет. Чакаем Вас!004