Выстава аўтарскіх інтэр`ерных работ «Спадарыня лялька»
22 кастрычніка 2014

  З 3 кастрычніка па 23 лістапада ў Магілёве ўпершыню праходзіць выстава аўтарскіх інтэр`ерных работ  «Спадарыня лялька».
Сталічная Майстэрня аўтарскай лялькі ўжо больш за дзесяць год з`яўляецца «фабрыкай зорак» для мастакоў у гэтым накірунку мастацтва. І зараз лепшыя беларускія майстры аб`ядналіся дзеля таго, каб парадаваць наведвальнікаў музея этнаграфіі новымі ўнікальнымі экспанатамі. Да іх далучыўся таксама майстар з Вільнюса Канстанцін Кавальчук, які прэзентуе ў рамках выставы асабістую калекцыю.
  Чароўныя эльфы, добрыя чараўнікі, фанабэрыстыя каралевы, сумныя клоуны … каго толькі не сустрэнеш  ў казачным свеце! Дакрануцца да цуда, узгадаць дзяцінства, атрымаць задавальненне можа кожны – узроставых абмежаванняў няма!
  Жадаеце стаць уладальнікам чароўнага? На выставе можна набыць любыя рэчы, што прыйшліся да спадобы.
  Казка існуе! Прыходзьце да нас, каб убачыць усё на ўласныя вочы!
Адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, д.8.  – музей этнаграфіі.
Час працы: пятніца-аўторак; выхадныя дні – серада-чацвер.
Даведкі па тэлефоне: 25-13-81
Кошт білетаў: поўны – 20000 руб., ільготны – 10000 руб.

001

002

003

004

005

006

007

008

009