Выстава абразоў і карцін «Свет душы маёй»
27 сакавіка 2020

   З 21 сакавіка па 26 красавіка ў музеі экспануецца выстава абразоў і карцін мастака Ядвігі Сянько з г. Маладзечна «Свет душы маёй». На выставе прадстаўлена 28 праваслаўных і 12 каталіцкіх абразоў, а таксама 36 карцін з кветкавымі кампазіцыямі.
Ядвіга Сянько мае благаслаўленне Мітрапаліта Філарэта на духоўную дзейнасць.
   Мастак супрацоўнічае з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі, карціннай галерэяй, «Духоўнай кнігай» у г. Мінску і ў г. Гродна.
   Ядвігай напісана больш за 2000 абразоў і карцін на хрысціянскую тэму. Яе працы можна ўбачыць не толькі ў храмах г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і ў многіх храмах Беларусі і за яе межамі, а таксама ў некаторых музеях Рэспублікі Беларусь. Мастак працуе таксама ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. Работы Ядвігі Сянько знаходзяцца ў прыватных калекцыях ва Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі, Англіі, ЗША, Бельгіі.
   Выставачнай дзейнасцю займаецца з 2003 года. Больш за 200 персанальных выставак абразоў і карцін прайшлі ў гарадах Беларусі.
   На выставе таксама прадстаўлены кнігі рэлігійнага зместу 17-20 стст. і арыгінальныя абразы 18-19 стст. з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.

001

002

003

004

005

006