23 сакавіка ў музеі этнаграфіі ў рамках праекта «Музейны калейдаскоп» быў праведзены занятак «З гісторыі кнігі», на якім вучні пазнаёміліся з узнікненнем пісьменства, з`яўленнем паперы і гісторыяй стварэння кнігі. Падчас заняткаў навучэнцы змаглі папрацаваць старажытнымі пісьмовымі прыладамі: пісалі стілусам на васковых дошчачках, гусінымі пёрамі на паперы.