7 чэрвеня 2022 г. у музеі этнаграфіі наведвальнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі святкавання аднаго з найважнейшых габрэйскіх святаў – Шавуот, які святкуюць на пяцідзесяты дзень пасля Пейсах як падзею даравання ўсяму габрэйскаму народу Торы. У гэты дзень, акрамя спраўлення вызначаных абрадаў, было прынята прапаноўваць пачастункі з малочных прадуктаў, мядовых прысмакаў і хлеба. Госці свята слухалі расповед старшыні рэлігійнай абшчыны прагрэсіўнага іудаізма Ізаксон-Балатоўскай Мілы, з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны, частавалісь прысмакамі.