У музеі этнаграфіі 24 снежня адбылося прадстаўленне тэатра-батлейкі «Цар Ірад». Сёння нашымі гасцямі былі выхаванцы дзіцячага садка №15. Дзеці і педагогі пазнаёміліся з адным з самых старажытных відаў беларускага мастацтва. Нашы гледачы даведаліся пра гісторыю батлейкі, паглядзелі калядную містэрыю.