Штогод, 7 красавіка, у дзень стварэння ў 1948 годзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (World Health Organization, WHO), адзначаецца Сусветны дзень здароўя (World Health Day). Штогадовае правядзенне Дня здароўя стала традыцыяй з 1950 года.
Кожны год Сусветны дзень здароўя прысвячаецца глабальным праблемам, якія стаяць перад аховай здароўя планеты і праходзіць пад рознымі дэвізамі.
Тэма 7 красавіка 2022 года - «Наша планета, наша здароўе». Гэты дэвіз заклікае да неадкладных дзеянняў для захавання здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя, і актыўнага руху па стварэнні «грамадстваў дабрабыту».