Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў
11 студзеня 2022

   Штогод 11 студзеня адзначаецца Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў, заснаваны ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды.
   Запаведнікі і нацыянальныя паркі з`яўляюцца асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, што дае магчымасць зберагчы ад гібелі частку дзікай прыроды і жывёльнага свету.
   У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 г. для захавання баброў, якія аказаліся на мяжы знікнення і іншых відаў жывёл. Першым нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1991 г. Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнай запаведна - паляўнічай гаспадаркі.
   Цяпер у Рэспубліцы Беларусь працуюць Бярэзінскі біясферны і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікі. Таксама дзейнічаюць чатыры нацыянальныя паркі: Белавежская пушча, Прыпяцкі, Браслаўскія азёры і Нарачанскі.

12