Сусветны дзень снега
21 студзеня 2022

   У Сусветнага дня снега ёсць іншая назва - Міжнародны дзень зімовых відаў спорту. Па задуме стваральнікаў, свята павінна павысіць цікавасць да зімовых відаў спорту і актыўнага ладу жыцця. Дата Сусветнага дня снегу хаатычна мяняецца кожны год. Яго адзначаюць у адну з нядзеляў студзеня.
   Свята створана па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS). Па іх задуме, у гэты дзень павінны праходзіць «снежныя фестывалі», падчас якіх дзеці і дарослыя змогуць узяць удзел у спаборніцтвах на каньках, лыжах або сноўбордах.
   У першы год (2012) Дзень снега падтрымалі каля 20 краін. На наступны год - ужо каля сарака.

Безымянный-1