Штогод ва ўсім свеце 3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды. Рашэнне святкаваць гэты дзень было прынята на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2013 года. Дата была абрана не выпадкова: у гэты дзень у 1973 годзе была прынята Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры (СІТЭС).
На сёння ўдзельнікамі СІТЭС з`яўляюцца 180 дзяржаў. Пад абаронай СІТЭС знаходзяцца прыкладна 5600 відаў жывёл і 30 000 відаў раслін. Яны пералічаны ў трох Дадатках СІТЭС і згрупаваны па ступені пагрозы іх знікнення. У Дадатакі ўключаны як цэлыя групы жывёл, такія як прыматы, кітападобныя (кіты, дэльфіны і марскія свінні), марскія чарапахі, папугаі, каралы, кактусы, архідныя і іншыя, так і падвіды або геаграфічна ізаляваныя папуляцыі.