Сустрэча, прысвечаная 160-годдзю Еўдакіма Раманавіча Раманава
05 кастрычніка 2015

Копия ЗАПРАШАЕ

001

002

003

004

005

   6 кастрычніка 2015 г. у актавай зале музея было праведзена ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 160-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага этнографа, археолага, гісторыка, фалькларыста, краязнаўцы, педагога Еўдакіма Раманавіча Раманава (11.09.1855 – 20.01.1922 гг.).
   Установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей» з 14 ліпеня 2005 г. носіць імя Е. Р. Раманава. На будынку музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка з выявай барэльефа Е. Р. Раманава (аўтар: А. А. Вараб`ёў).
   Найбольш плённым у творчай і навуковай дзейнасці даследчыка быў Магілёўскі перыяд (1895 – 1906 гг.), калі ён служыў інспектарам народных вучылішчаў Магілёўскай губерніі і на працягу 6 год (1897 – 1903 гг.) быў рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Могилевские губернские ведомости». Менавіта ў гэтыя гады быў зроблены велізарны ўнёсак у справу вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Падняпроўя.
   Заслугі Е. Р. Раманава цяжка пераацаніць. Займаючы сціплы пост інспектара народных вучылішчаў ён дасягнуў выдатных поспехаў як вучоны і грамадскі дзеяч. Сярод сучаснікаў складана знайсці асобу больш значную па шматграннасці і размаху навуковай дзейнасці. Сабраны Е. Р. Раманавым каласальны матэрыял па разнастайных гуманітарных навуках і па сёняшні дзень мае вялікае навуковае значэнне, да яго пастаянна звяртаюцца навукоўцы, краязнаўцы і тыя, хто цікавіцца мінулым Падняпроўя.
   З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар музея В. М. Анненкаў. Супрацоўнікі М. А. Тарасава, А. А. Седзін, С. Б. Рыбакова і Л. Л. Томчык выступілі з паведамленнямі аб жыцці і навуковай дзейнасці Еўдакіма Раманавіча Раманава, яго ўкладзе ў развіццё археалогіі, этнаграфіі і музейнай справы.
   З выступленнямі  дакладчыкаў  можна  азнаёміцца на сайце музея ў раздзеле «Даклады».