Сустрэча ўдзельнікаў інклюзіўнага праекта «Музейны калейдаскоп»
01 сакавіка 2022

   25 лютага ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў інклюзіўнага праекта «Музейны калейдаскоп», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Для вучняў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы г. Магілёва супрацоўнікам Бураковай А.С. быў праведзены інтэрактыўны музейны занятак «Рыцар і яго ўзбраенне». Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з рыцарскай зброяй і новымі музейнымі тэрмінамі, а таксама з задавальненнем прымяралі рыцарскія даспехі. Пасля занятку ўсім удзельнікам праекта было прапанавана адлюстраваць рыцара і рыцарскі замак у спецыяльных «музейных сшытках».

001

002

003

004

005

006

007