Патрыятычная акцыя «Злачынствы без тэрміну даўніны»
24 жніўня 2022

   У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі стартавала абласная патрыятычная акцыя «Злачынствы без тэрміну даўніны», якая праводзіцца ў рамках Года гістарычнай памяці і прысвечана ўшанаванню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Акцыя арганізавана з ініцыятывы пракуратуры Магілёўскай вобласці і ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама. У рамках акцыі ў музеі прайшлі экскурсіі па экспазіцыях музея, прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады вайны. У актавай зале музея адбыўся канструктыўны дыялог з намеснікам пракурора Магілёўскай вобласці Андрэем Мікалаевічам Волкавым. На сустрэчы прысутнічалі: намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Леанідаўна Пушнова, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва Яўген Іванавіч Дуплеўскі, дырэктар абласнога краязнаўчага музея Віктар Мікалаевіч Анненкаў. Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы школ г. Магілёва, моладзь, падлеткі.

001

002

003

004

005

006

007

008

009

010