Пачала працаваць выстава «Гісторыя посуду: эпоха і стыль»
06 красавіка 2022

   5 красавіка 2022 года ў музеі этнаграфіі пачала працаваць выстава «Гісторыя посуду: эпоха і стыль». Посуд – адзін з любімых аб’ектаў калекцыявання. Такія калекцыі дазваляюць прасачыць не толькі гісторыю культуры і змену стылей, але і прыцягваюць увагу разнастайнасцю сваіх формаў і фарбаў, майстэрствам, прыгажосцю і арыгінальнасцю выканання.
   На выставе прадстаўлена больш за чатырыста артэфактаў XVII – пачатку XXI ст., якія раскрываюць гісторыю стварэння посуду, яго эвалюцыю ад глінянага гаршчка да вытанчаных фарфоравых формаў. Юныя наведвальнікі змогуць паспрабаваць свае сілы ў якасці мастакоў фарфоравых заводаў: размаляваць кружкі, талеркі, сподачкі і збанкі.
   Выстава працягнецца да 30 мая 2022 года.

001

002

003

004

005