Навукова-практычная канферэнцыя «Краезнаўства: праблемы і перспектывы развіцця ў XXI стагоддзі»
07 снежня 2021

   Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. А.Р. Раманава Буракова А.С., Бондарава А.Л., Мілішкевіч Т.С. прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Краезнаўства: праблемы і перспектывы развіцця ў ХХІ стагоддзі», якая адбылася 2-3 снежня 2021 г. у г. Полацку ў канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання. Канферэнцыя праводзілася ў афлайн- і анлайн-фарматах і была прысвечана 95-годдзю Краязнаўчага музея г. Полацка. Яе ўдзельнікамі сталі вядомыя краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі ўніверсітэтаў і музеяў, спецыялісты архіваў і бібліятэк Беларусі і блізкага замежжа. Тэматыка выступленняў ахоплівала шырокае кола пытанняў па гісторыі і культуры Беларусі. У сваіх дакладах удзельнікі канферэнцыі прадставілі вынікі краязнаўчых даследаванняў і дасягненняў за апошнія гады.

1

2

3

4

5

6