Міжнародны дзень птушак
01 красавіка 2022

   Штогод 1 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень птушак. Яго мэта - захаванне відавой разнастайнасці і колькасці птушак на планеце.
   Дзень птушак з`яўляецца самым «старым» святам экалагічнага календара - яго адзначаюць з 1906 г. Да гэтага ў 1902 г. у Парыжы была распрацавана «Сусветная Канвенцыя аб ахове птушак, карысных у сельскай гаспадарцы», якую падпісалі больш за дзясятак дзяржаў. Дакумент набыў моц у 1905 г. Дата свята выбрана не выпадкова: у гэты час з зімовак вяртаюцца пералётныя птушкі.
   Арнітафаўна Беларусі прадстаўлена 329 відамі. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь уключаны 71 від птушак.
   У Беларусі птушак абараняюць рэспубліканскія прыродаахоўныя заканадаўчыя акты і міжнародныя дакументы: Рамсарская, Бонская і Бернская канвенцыі, да якіх наша краіна далучылася ў 1999, 2003 і 2013 гг. адпаведна, а таксама Пагадненне па ахове афра-еўразійскіх мігрыруючых водна-балотных птушак. Усе гэтыя дакументы накіраваны на захаванне біяразнастайнасці шляхам аховы месцаў пасялення і кантролю выкарыстання папуляцый вадаплаўных птушак, у тым ліку, палявання.

15