1 чэрвеня 2022 г. у магілеўскім музеі этнаграфіі адзначылі Міжнародны дзень аховы дяцей. Самы актыўны ўдзел у свяце прынялі навучэнцы СШ № 2. Малодшыя школьнікі прадаставілі для выставы свае малюнкі на тэму сям`і і сямейнага адпачынку, дэманстравалі свае пеўчыя таленты, дружна малявалі крэйдамі на асфальце. У госці да навучэнцаў прыйшлі юныя ўдзельнікі студыі «Ірыда», якія пазнаёмілі з танцамі народаў Усходу.