Міні-выстава «Як медзь умее пець»
12 лістапада 2021

   У музеі этнаграфіі з 12 лістапада пачынае працу «бліскучая» міні-выстава «Як медзь умее пець». Медзь лічаць старэйшым з металаў. Праз свой высокі кошт многія лічаць яе раскошай і  антыкварыятам. Цікавыя рэчы захоўваюць фонды нашага музея, сёння мы прапануем нашаму наведвальніку пазнаёміцца з меднымі вырабамі  XIX-першай паловы XX стагоддзя. Адны з іх начышчаны да бляску, другія – з цёмным налётам даўніны. Просты на першы погляд посуд, але годны арыстакрата. Глякі, каўшы, кружкі, цукроўніцы , смятаннікі, чайнікі ды самавары… Усё гэта вы пабачыце, калі прыйдзіце да нас. Музей чакае вас па адрасе Першамайская, 8, кожны дзень, акрамя серады і чацверга, з 10.00 да 18.00, каса працуе да 17.30.

001

002

003