Ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р.Раманава» наладжана супрацоўніцтва з установай адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». Мэта гэтага праекта - зносіны з падрастаючым пакаленнем, стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянска-патрыятычных якасцей, развіцця цікавасці і павагі да культурнай спадчыны беларускага народа праз пашырэнне ведаў аб фальклоры, народным касцюме беларусаў, этнаграфіі і нацыянальных традыцыях. 16 лютага быў праведзены для навучэнцаў 8 класаў змены «Мудры запавет продкаў» майстар-клас у рэжыме анлайн па вырабе гульнявой лялькі «Зайчык на пальчык».