Літаратурна-музычны вечар «СВЯТЫЯ ДЗЯДЫ! ПРЫДЗІЦЕ СЮДЫ!»
29 лістапада 2019

   28 лістапада ў музеі этнаграфіі (вул. Першамайская, 8) адбыўся літаратурна-музычны вечар «СВЯТЫЯ ДЗЯДЫ! ПРЫДЗІЦЕ СЮДЫ!».
   Праект прадставіў адзін з найбольш значных традыцыйных абрадаў беларусаў -  Дзяды-штогадовае памінанне продкаў. Дзяды вядуць свой радавод ад пачатку чалавечага роду. У рамках праграмы вечара ўспомнілі дзейнасць знакамітага этнографа, археолага, гісторыка, імя якога носіць з гонарам наш музей - Е. Р. Раманава і не менш вядомага этнографа, археолага, гісторыка і літаратара – Адама Кіркора.
   У праграме прынялі ўдзел: народны тэатр Палаца культуры вобласці (кіраўнік Ала Кускова), навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Народны тэатр прадставіў фрагмент драматычнай паэмы А. Казекі «Шлях» і верш Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве»; у выкананні навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прагучалі вершы вялікіх беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, В. Караткевіча.

001

002

003

004

005

006

007

008

009

010