Калядная сустрэча
24 снежня 2015

   Ужо стала добрай традыцыяй у музеі этнаграфіі праводзіць музычныя сустрэчы напярэдадні Новага года і святкавання Каляд. Так 23 снежня у Дваранскай гасцінай музея адбылася першая «Калядная сустрэча» . У музычнай праграме вечара прагучала класічная музыка ў выкананні навучэнцаў Магілёўскага музычнага каледжа ім. Н.А. Рымскага-Корсакава.
   5 студзеня 2016 г. у 14.00 у Дваранскай гасцінай выступяць маленькія артысты Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў.

001

002

003

004