Фотавыстава «Пераможцы»
08 мая 2015

   У  Магілёўскім  абласным  краязнаўчым  музеі  імя  Е. Р. Раманава да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай  Айчыннай  вайне  8 мая ў 11.00 г.  адбудзецца адкрыццё  фотавыставы  «Пераможцы».  Яна будзе  пра  тых,  хто ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі і Заходняй  Еўропы,  пераможна  прайшоў па вуліцах Берліна  і Прагі;  пра  тых, чые  асобы  асвятлілі  святочныя салюты,  чыю  грудзь  ўпрыгожылі  баявыя  ордэны і медалі.Выставу складуць  павялічаныя  копіі  арыгінальных фотаздымкаў калекцыі «Ваенная гісторыя» з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага  музея, выкананых у 1944 – пачатку 1950-х гг.  Большасць з  іх зроблена  ў пераможным  маі 1945 г.
   У рамках святкавання 70-годдзя  Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 8 мая ў 11.00 г.  адбудзецца прэзентацыя кнігі «161-я Магілеўская: у першых радах савецкай гвардыі». У ёй упершыню  прадстаўлены  матэрыялы аб 161-й стралковай дывізіі, сфарміраванай напярэдадні вайны ў Магілёве: нарысы, успаміны, фатаграфіі ветэранаў і баявыя дакументы дывізіі перыяду абарончых баеў з 22 чэрвеня па 18 верасня 1941 г. Успаміны, выкарыстаныя ў кнізе, з фондаў Магілеўскага абласнога краязнаўчага музея, баявыя дакументы з Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай федэрацыі. Рэдактары-складальнікі:  Барысенка Мікалай Сяргеевіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, гісторык;  Кандрацьева Людміла Фёдараўна, старшы навуковы супрацоўнік Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея.
   Кніга была выдадзена  Магілёўскім абласным краязнаўчым музеем пры садзейнічанні Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.